Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
У каледжы прайшлі мерапрыемствы Дня:
Паэтычная акцыя “Чытаем на роднай мове”ладзілася сярод выкладчыкаў
Літаратурная гасцёўня запрасіла навучэнцаў, выкладчыкаў на тэматычную сустрэчу “Не пакідайце ж мовы роднай”. На мерапрыемстве найперш гучала наша родная беларуская мова. Удзельнікі мерапрыемства, як носьбіты сваёй мовы, размаўлялі, чыталі вершы на рускай, французскай, самалійскай мовах.
У чытальнай зале бібліятэкі працуе інфармацыйна-тэматычная палічка “21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы”.
Мерапрыемствы дня падрыхтавалі навучэнцы груп першага курса, навучэнцы з ліку замежных грамадзян, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аліфяровіч Таццяна Адамаўна, выкладчык рускай мовы і літаратуры Парфёнцава Алена Анатольеўна, выкладчык англійскай мовы Уласава Таццяна Анатольеўна, загадчык бібліятэкі Дубоўская Людміла Пятроўна.
Мерапрыемствы прайшло ў цёплай, добразычлівай атмасферы, былі цікавымі і пазнавальнымі.
Эпіграфам дня якіх сталі словы П.Панчанкі:
“Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!”